Правяраем веды роднай мовы – ганарымся сваёй спадчынай!


Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы патрыёты Маладзечанскай «Белай Русі» з асаблівым цяплом і гонарам прысвяцілі час нашым нацыянальным каштоўнасцям – беларускай мове і культуры.

Яны наведалі цэнтральную бібліятэку імя  Максіма Багдановіча, дзе іх чакалі цікавыя актыўнасцi:

• Выстава-пажаданне "Дык шануй, беларус, сваю мову", дзе кожны мог пакінуць шчырыя словы і прызнанне ў любові да роднай Беларусі на яе прыгожай мове.

• Інтэрактыўныя пазнавальныя пазлы "Ці ведаеш пераклад?", якія яшчэ раз нагадалі пра багацце і глыбіню нашай мовы – асноўнага скарбу беларускага народа.

Дзякуй першаснай арганiзацыi за магчымасць яшчэ раз адчуць гонар быць беларусам!